14 сакавіка 2015 года, з 11.00 да 15.00 у Малой зале Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, вул. S. Daukanto 28) адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ.
Цыкл гістарычных цырымоній
Узгадваючы Дзень Канстытуцыі Рэч Паспалітай абодзьвух народаў, Клуб “Вольных стралкоў ковенскага павета” ў супрацоўніцтве з Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага 2 мая 2014 г. распачаў цыкл “Гістарычных цырымоній у Ковенскім старым горадзе”. Да восені кожную пятніцу ўвечары будуць чутны тры залпы гармат. Цырымоніі адбываюцца на Ратушнай плошчы ў Коўна.
Прэмія Ю. Бардаха
3 мая 2014 года ў Сейнах адбылося ўручэнне Прэміі імя Юліуша Бардаха. Галоўную ўзнагароду атрымаў Мікалай Таркоўскі з Гданьска за працу “Віленская адвакатура ў 1918-1939 гг.” Другое месца заняла праца Міколы Геныка “За нашу і вашу свабоду”: польска-украінскае замірэнне ў перыяд біпалярнасці”. Трэцяе месца здабыла Алена Падалінская з Мінску за працу “Рэцэпцыя арыстацелізму ў філасофскай […]
Узнагародзілі Яна Маліцкага
Адзін з заснавальнікаў Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага, дырэктар Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту Ян Маліцкі 3 снежня 2013 года стаў лаўрэатам прэстыжнай Узнагароды імя Ежы Гедройца. Гэтая ганаровая ўзнагарода надаецца тыднёвікам “Рэч Паспалітая” за дасягненні ў развіцці сяброўства, узаемнага разумення і супрацоўніцтва ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Адкрытая лекцыя “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”
23 кастрычніка 2013 году (серада) у 12.00 Інстытут літоўскай эміграцыі супольна з Цэнтрам Чэслава Мілаша арганізавалі адкрытую лекцыю “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”. Сваё даследаванне прэзентавала дактарантка Інстытуту сацыялогіі Варшаўскага Універсітэту Катажына Вуйцікоўска. Каментаваў яе выступ доктар Гедрыюс Янаўскас. Падчас сустрэчы адбылася дыскусія пра спецыфіку літоўскай супольнасці Польшчы, акалічнасцях яе паўстання, гісторыі, колькасці і размяшчэнні. […]
Пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі (1918-2013)
З жалем паведамляем, што 21 ліпеня ў Варшаве ва ўзросце 94 год пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі, заснавальнік і шматгадовы старшыня “Агульнапольскага клубу прыхільнікаў Літвы”, адданы сябар і ініцыятар многіх спраў накіраваных на пабудову партнёрскіх стасункаў з інтэлектуальнымі элітамі Літвы, Беларусі і Украіны. Леон Брадоўскі быў таксама стваральнікам і шматгадовым рэдактарам квартальніка “Lithuania”.

