У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску, плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый посткамуністычных краін. Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і экспертных супольнасцей рэгіёна […]
Прэмія Ю. Бардаха
3 мая 2014 года ў Сейнах адбылося ўручэнне Прэміі імя Юліуша Бардаха. Галоўную ўзнагароду атрымаў Мікалай Таркоўскі з Гданьска за працу “Віленская адвакатура ў 1918-1939 гг.” Другое месца заняла праца Міколы Геныка “За нашу і вашу свабоду”: польска-украінскае замірэнне ў перыяд біпалярнасці”. Трэцяе месца здабыла Алена Падалінская з Мінску за працу “Рэцэпцыя арыстацелізму ў філасофскай […]
Узнагародзілі Яна Маліцкага
Адзін з заснавальнікаў Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага, дырэктар Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту Ян Маліцкі 3 снежня 2013 года стаў лаўрэатам прэстыжнай Узнагароды імя Ежы Гедройца. Гэтая ганаровая ўзнагарода надаецца тыднёвікам “Рэч Паспалітая” за дасягненні ў развіцці сяброўства, узаемнага разумення і супрацоўніцтва ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Лекцыя літоўскага навукоўца ў Вроцлаве
3 снежня 2013 года ва Вроцлаве адбылася публічная лекцыя прафесара Універсітэта Вітаўта Вялікага Антанаса Кулакаускаса “Сучасная Літва і польскае пытанне”. Гэта была першая “Вроцлаўска-Ковенская” лекцыя. У рамках праекту літоўскія навукоўцы прыязджаюць з публічнымі лекцыямі ва Вроцлаў, а польскія – у Коўна. Арганізатарамі праекта выступілі Цэнтр Чэслава Мілаша, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і Калегіум Усходняй Еўропы.
Польска-літоўская гістарычная дыскусія
Таварыства нашчадкаў Вялікага Сейму, Каралеўскі замак у Варшаве і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага 26 кастрычніка 2013 года арганізавалі Польска-літоўскую дыскусію ў залі Вялікага каралеўскага замка. Больш інфармацыі.
Адкрытая лекцыя “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”
23 кастрычніка 2013 году (серада) у 12.00 Інстытут літоўскай эміграцыі супольна з Цэнтрам Чэслава Мілаша арганізавалі адкрытую лекцыю “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”. Сваё даследаванне прэзентавала дактарантка Інстытуту сацыялогіі Варшаўскага Універсітэту Катажына Вуйцікоўска. Каментаваў яе выступ доктар Гедрыюс Янаўскас. Падчас сустрэчы адбылася дыскусія пра спецыфіку літоўскай супольнасці Польшчы, акалічнасцях яе паўстання, гісторыі, колькасці і размяшчэнні. […]
- « Previous Page
- 1
- …
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- …
- 14
- Next Page »

