3 мая 2014 г. у Сейнах Інстытут Вялікага Княства Літоўскага ўручыць узнагароду імя Юліуша Бардаха. Узнагарода была заснаваная ў 2013 годзе і надаецца аўтарам лепшых магістэрскіх і дактаранцкіх працаў, якія закранаюць праблемы дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стст., альбо працам, якія аналізуюць праблемы гісторыі як мінімум двух краін колішняга Вялікага […]
Конкурс для школ
Гімназія Ковенскага тэхналагічнага універсітэта, Універсітэт Вітаўта Вялікага і Інстытут ВКЛ заклікаюць усіх школьнікаў Літвы 10-12 класаў прыняць удзел у Другім конкурсе эсэ Інстытута Вялікага Княства Літоўскага. 1 этап. 5 верасня 2013 – 15 лістапада 2013. Дыстанцыйны конкурс школьных эсэ 2 этап. 5 снежня – творчыя семінары, з удзелам прафесійных гісторыкаў, фіналістаў конкурсу і іх настаўнікаў.
Міжнародная канферэнцыя “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”
Інстытут “Палітычная Сфера”, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага а таксама партнёры з Беларусі і Літвы 30-31 мая 2014 году арганізуюць канферэнцыю “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.
Конкурс для школ. Камічная гісторыя.
Гімназія Ковенскага Тэхнічнага Універсітэта (Kauno technologinis universitetas – КТУ) сумесна з Амбасадай Французскай Рэспублікі і Французскага Інстытута ў Літоўскай Рэспублікі, Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і Цэнтра Славістыкі імя Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага, запрашае вучняў прыняць удзел у конкурсе гістарычнага комікса на французскай мове! На пытанні ўдзельнікаў і іх настаўнікаў дась адказы персанал Гімназіі КТУ: […]
Міжнародная PhD праграма для Беларусі
Міжнародная PhD праграма для Беларусі заснавана і ажыццяўляецца кансорцыумам беларускіх недзяржаўных інстытуцый. Гэта адна з альтэрнатыў дзяржаўнай аспірантуры, якая дапамагае грамадзянам Беларусі абараніць доктарскую дысертацыю без палітычнага ціску і не пакідаючы на доўгі час краіну (больш падрабязна: http://phd.palityka.org). У ліпені 2013 года Інстытут ВКЛ і Цэнтр Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага прымалі ўдзел ў арганізацыі […]
Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску, плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый посткамуністычных краін. Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і экспертных супольнасцей рэгіёна […]
- « Previous Page
- 1
- …
- 6
- 7
- 8
- 9
- 10
- …
- 14
- Next Page »

